3 сакавіка ў бібліятэцы імя Ул. Караткевіча прайшлі паэтычныя чытанні «Сакавіцкі дзень, святочны», прысвечаныя Дню жанчын. Вучні пачатковых класаў СШ №11 чыталі напамяць вершы вядомых беларускіх паэтаў Артура Вольскага, Эдзі Агняцвет, Рыгора Барадуліна, Міколы Хведаровіча, Паўлюка Пранузы, Ніла Гілевіча. Бібліятэкар зрабіла агляд кніг, прадстаўленых на выставе «Мая мама».
Беседу, посвященную Дню женщин, провел сотрудник библиотеки имени М. Лынькова 3 марта с учащимися 1-го класса СШ № 16. Ребята познакомились с историей праздника и узнали, как его отмечали впервые.
3 марта в библиотеке имени Якуба Коласа прошла литературная встреча учащихся 4 «А» класса СШ № 35 с витебским поэтом, членом Союза писателей Беларуси Валентиной Аркадьевной Шириновой.
Мерапыемства з цыкла «Чароўны кошык бабулі Алены» правялі супрацоўнікі бібліятэкі імя С. Маршака 3 сакавіка для выхаванцаў дзіцячага садка № 94.
Бабуля Алёна са сваім чароўным кошыкам падзялілася з дзецьмі чарговым скарбам – беларускай народнай казкай «Лёгкі хлеб».
27 лютага ў бібліятэцы імя Ул. Караткевіча з удзелам вучняў 3 «А» класа СШ №11 прайшоў урок беларускага чытання «Зімовыя вобразы роднага краю». Бібліятэкар прадставіла зборнік «Беларуская зіма», нагадала міф пра бога зімы Зюзю, у якога верылі нашы продкі, паказала карціны беларускіх мастакоў, а таксама прапанавала дзецям абмеркаваць казкі Генадзя Аўласенкі «Хто як зімуе?» і Раісы Баравіковай «Масленіца».


















