27 жніўня ў бібліятэцы імя Ул. Караткевіча для чытачоў і жыхароў мікрараёна прайшлі бясплатныя кансультацыі, арганізаваныя натарыяльнай канторай Першамайскага раёна г. Віцебска №3. Прыём праводзілі натарыусы Віцебскай натарыяльнай акругі Тэймураз Лапцёнак, Ганна Ліпская і Святлана Сцепанькова.
Падчас прыёму асабліва часта ўзнімаліся пытанні ў галінах грамадзянскіх, брачна-сямейных і спадчынных праваадносін: заключэнне дагавораў дарэння, засведчання дагавораў рэнты, складанне і засведчанне завяшчання, парадак афармлення спадчынных праў, пагадненне аб выплаце аліментаў, парадак раздзела маёмасці, нажытай у перыяд шлюбу і інш.
Усе, хто прыйшлі на кансультацыю, атрымалі неабходныя юрыдычныя тлумачэнні і былі ўдзячны за аказаную высокакваліфікаваную юрыдычную дапамогу.