14 чэрвеня ў бібліятэцы імя Ул. Караткевіча для наведвальнікаў летняга лагера «Лінгвіст» СШ №34 прайшоў займальны ўрок нямецкай мовы «Запрашае бібліятэка».
Падлеткам прадставілі бібліятэку як цэнтр краязнаўства, пазнаёмілі з выставай творчых работ «В хороводе лепестковом город древний, город новый» Народнага клубу аматараў фларыстыкі «Анюта», расказалі пра жыццё і творчасць Уладзіміра Караткевіча, пра выданні пісьменніка, адрасаваныя падлеткам, прапанавалі разгадаць скайнворд «Бібліятэчная мазаіка», а таксама прыняць удзел у гульнях па казках нашага знакамітага земляка. Напрыканцы мерапрыемства яго ўдзельнікі праслухалі і праспявалі песню «Сонечны круг» на рускай і нямецкай мове.