16 кастрычніка ў бібліятэцы імя Ул. Караткевіча з удзелам вучняў 3 «А» класа СШ №11 прайшло літаратурнае свята па творчасці Барыса Захадэра «В моей Вообразилии». Дзеці даведаліся пра дзяцінства паэта, пра яго таленты і захапленні. У цэнтры ўвагі былі казкі вершы паэта, якія прыцягваюць юных чытачоў дасціпным гумарам і зваротам да важных тэмаў: сяброўства, дабрыня, адзінота, жорсткасць сапраўдная і ілжывая прыгажосць.
Пасля актыўнага абмеркавання учынкаў герояў, дзеці прынялі ўдзел у паэтычным марафоне, у ходзе якога выразна і артыстычна прачыталі напамяць вершы Барыса Захадэра.


















