18 студзеня ў бібліятэцы імя Ул. Караткевіча з удзелам вучняў 3 «Б» класа гімназіі №3 прайшла літаратурная гадзіна «Запаведны востраў Яўгена Пермяка». Вучняў пазнаёмілі з біяграфіяй аўтара шматлікіх кніг і казак для дзяцей, напісаных у лепшых традыцыях рускай класічнай літаратуры.
У цэнтры ўвагі на мерапрыемстве была кніга Яўгена Пермяка «Чыжык-Пыжык», размешчаныя ў ёй добрыя і сумленныя, справядлівыя і мудрыя казкі і гісторыі далі ўнікальную магчымасць маленькім чытачам знайсці адказы на самыя частыя пытанні і па-новаму зірнуць на навакольны свет прыроды. Дзеці пачыталі дома кнігу, прадставілі асобныя апавяданні, намалявалі спадабаўшыхся герояў.



















