14 красавіка ў бібліятэцы імя Ул. Караткевіча прайшла прафілактычная гадзіна «Формула здароўя». Вучням 1-х класаў СШ№11 прадставілі кнігі на выставе «Планета Здароўя», нагадалі правілы, якія трэба выконваць, каб не хварэць і быць здаровым: умацоўваць імунітэт праз збалансаванае харчаванне, рэгулярную фізічную актыўнасць, паўнавартасны сон і гігіену, рабіць сезонныя прышчэпкі ад грыпу, пазбягаць стрэсаў і падтрымліваць водны баланс.
На фізкультхвілінцы дзеці не толькі зрабілі вясёлую зарадку, патанчылі, але і выканалі фізічныя практыкаванні.





















