Централизованная библиотечная система города Витебска

фпб кнопка

кнопка профдоход

 

1_витьбичи.png

work work work work 001271 4e2e1fe59592de8f87696061fb03ac39 Телеграм

 

Яндекс.Метрика

1     Літаратурны вернісаж «Вясна ўвосень», прысвечаны творчасці Уладзіміра Караткевіча, адбыўся 21 лістапада ў бібліятэцы імя Еўдакіі Лось.

 

      Яго ўдзельнікамі сталі дзеці і дарослыя, якія наведваюць заняткі сямейнага гуртка «Чароўная лямпа». Бібліятэкар пазнаёміла прысутных з жыццёвымі і творчымі вехамі знакамітага пісьменніка, з яго кнігамі. Прагучала казка «Вясна ўвосень». Потым усе разам абмеркавалі гэты твор.

    Чытачка (і адначасова неабыякавая мама наведвальніка гуртка) Людміла Ільіна прапанавала дзецям гульню-перакладанку, падчас якой яны даведаліся многа новых для іх беларускіх слоў. А далей было творчае заданне, па якому кожны павінен быў намаляваць нешта на тэму прачытанай казкі. Усім вельмі спадабалася. Стала традыцыяй у час чайнай паўзы праводзіць невялікія гульні, вучыцца правілам этыкету. А ў гэты раз зноў гаварылі пра Караткевіча, пра тое, аб чым даведаліся на занятку.

4 

gerb   flag

кнопка6

Peramoga80

ПЦПИ

Льготы 1