Централизованная библиотечная система города Витебска

фпб кнопка

кнопка профдоход

 

1_витьбичи.png

work work work work 001271 4e2e1fe59592de8f87696061fb03ac39 Телеграм

 

Яндекс.Метрика

заст     8 чэрвеня ў бібліятэцы імя Ул. Караткевіча прайшло адрыццё выставы партызана, мастака, паэта Пятра Пятровіча Касцюкевіча «Патрыёт роднай зямлі», на якім прысутнічалі наведвальнікі спартыўна-аздараўляльнага лагера «Віцебская абласная ЦСДЮШОР прафсаюзаў па барацьбе «Волат».

     На выставе прадстаўлены карціны мастака ваеннай тэматыкі, лакавыя мініяцюры, карціны, якія паказваюць сыноўнюю любоў творцы да сваёй малой радзімы, захапленне яе прыроднай прагажосцю, жывую цікаўнасць да гісторыі бацькаўшчыны, а таксама сапраўдныя рэліквіі: малюнкі алоўкам, створаныя Пятром Касцюкевічам пры святле гарэлкі ў партызанскай брыгадзе, «Альбом славы партызан і падпольшчыкаў Браслаўшчыны», рукатворны зборнік «Балада пра Казянскі лес», у які ўвайшлі вершы, напісаныя з 1943г. па 1981год, сшыткі з вершамі і малюнкамі паэта, сшыткі, дзе прадстаўлена творчасць беларускіх пісьменнікаў і іх партрэты, напісаныя рукой таленавітага майстра.6 MyCollages1     Падлеткам расказалі пра няпросты лёс Пятра Касцюкевіча, у якім адлюстравалася цэлая эпоха: басаногае сялянскае дзяцінства ў Заходняй Беларусі, аб'яднанне беларускіх зямель, вайна, у гады якой ён стаў партызанам-разведчыкам у партызанскім атрадзе «Спартак», няпрстае пасляваеннае жыццё і, нарэшце, плённая творчая дзейнасць. Запрашаем усіх жадаючых наведаць выставу, пазнаёміцца з творчасцю «салдата і мастака з душой паэта» і праз мастацкія палотны і музейныя экспанаты дакрануцца да гераічных і трагічных старонак нашай гісторыі.

gerb   flag

кнопка6

Peramoga80

ПЦПИ

Льготы 1