Централизованная библиотечная система города Витебска

фпб кнопка

кнопка профдоход

 

1_витьбичи.png

work work work work 001271 4e2e1fe59592de8f87696061fb03ac39 Телеграм

 

Яндекс.Метрика

заст     21 і 22 чэрвеня ў бібліятэцы імя Ул. Караткевіча наведвальнікі летняга лагера СШ №34 СШ №31 прынялі ўдзел у фальклорнай гульнявой праграме «Паўночнае ззянне».

     Спачатку дзецям расказалі пра Белаярскі раён Ханты-Мансійскай аўтаномнай акругі (Расійская Федэрацыя) - пабрацім г. Віцебска, потым паказалі пісьмо, якое прыйшло з далёкай поўначы ад хлопчыка Эква пыгрысь (папулярнага персанажа мансійскага фальклору), у якім той павітаўся на сваёй роднай мове з чытачамі бібліятэкі і напісаў пра свой цудоўны край, а потым прапанаваў прыняць удзел у гульнях «У нашай тундры мароз» і «Хто хутчэй пабудуе чум?». Потым дзяцей пазнаёмілі з нацыянальным арнаментам паўночных народаў і яго сімвалічным значэннем. Узоры трэба было запомніць, а потым з іх дапамогай праілюстраваць адну цікавую гісторыю «Чаму ў зайца длінныя вушы» па матывах мясцовых казак і легенд. Сынок галоўнага героя казкі не мог заснуць, і дзеці разам з бібліятэкарам напрыканцы мерапрыемства расказалі яму цудоўную гісторыю, праінсцэніраваўшы мансійскую казку «Мышаня грэеецца», дзе ролі сонца, воблака, вады, камяня, ветру, агня ахвотна выканалі наведвальнікі школьнага лагера.
Дзецям цікава было даведацца пра незнаёмы далёкі край, ім вельмі спадабаліся загадкі, гульні, казкі і легенды народаў ханты і мансі.123

gerb   flag

кнопка6

Peramoga80

ПЦПИ

Льготы 1