Скарбы з чароўнага кошыка Бабулі Алены

Централизованная библиотечная система города Витебска

фпб кнопка

кнопка профдоход

 

1_витьбичи.png

work work work work 001271 4e2e1fe59592de8f87696061fb03ac39 Телеграм

 

Яндекс.Метрика

заст   Мерапыемства з цыкла «Чароўны кошык бабулі Алены» правялі супрацоўнікі бібліятэкі імя С. Маршака 3 сакавіка для выхаванцаў дзіцячага садка № 94.
  Бабуля Алёна са сваім чароўным кошыкам падзялілася з дзецьмі чарговым скарбам – беларускай народнай казкай «Лёгкі хлеб».

   Маляняты актыўна суперажывалі героям казкі і разам з Бабуляй Аленай «тлумачылі» завітаўшаму ў госці ляніваму Ваўку, чаму нельга проста так атрымаць смачны каравай.
 Бабуля Алена распавяла, чаму ў беларускай культуры да хлеба ставяцца з такой павагай, які доўгі шлях праходзіць маленькае зярнятка, перш чым стаць румяным караваем, колькі чалавечых сіл укладзена ў кожны яго кавалачак. Пазнаёміла дзяцей з прафесіямі хлебароба, млынара і пекара, якія клапоцяцца аб тым, каб у нас на стале штодня быў духмяны бохан.
 Напрыканцы мерапрыемства дзеці прыйшлі да важнай высновы: хлеб - гэта вялікі скарб, які трэба берагчы, а павага да працы - галоўная якасць чалавека.

gerb   flag

2026 3х4

ПЦПИ1

Льготы 1

uni.png

vit.png