29 мая супрацоўнікі бібліятэкі імя У. Караткевіча ў вулічным кінатэатры правялі агляд «Ура! Канікулы!!!». Гледачам прапанавалі пазнаёміцца з цікавымі прыгодніцкімі кнігамі пра летні адпачынак. Дашкольнікаў зацікавіла развіваючая кніга Ілоны Ковалец «Прыгоды Га і Мя» і Мілаша Мацоурака «Канікулы Баніфацыя»; малодшых школьнікаў – аповесць-казка Уладзіміра Ліпскага пра хлопчыка Цімоху, ад якога аднойчы ўцёк мабільнік, і пачалося новае жыццё, поўнае адкрыццяў, гульняў і займальных прыгод.
А казка Наталлі Бучынскай «Лета з цмокам Цвыркуном» уразіла незвычайным сюжэтам пра эксперымент «выжывання ў дзікіх умовах», і адказала на пытанні: хто малюе наскальныя малюнкі, каго можна сустрэць у пячоры, ці ўмее цмок чытаць, чым харчуецца, дзе хавае скарбы, як зладзіць фаер-шоу. Пазнаёміўшыся з кнігамі, дзеці паглядзелі мастацкі фільм «Прыгоды Пятрова і Васечкіна».




















