8 мая ў бібліятэцы імя Ул. Караткевіча ў межах праекта па творчасці віцебскіх паэтаў да 1050-годдзя з дня заснавання Віцебска "Любы мой горад – натхнення крыніца" прайшлі героіка-патрыятычныя чытанні "Спасибо вам, и павшим, и живым", у якіх прымалі ўдзел вучні 2-х класаў ДУА "Сярэдняя школа №11 г. Віцебска". Дзецям прадставілі кнігі віцебскіх пісьменнікаў.
Дзякуючы кнізе Давіда Сімановіча "Жоўтыя бессмяротнікі дзяцінства" вучні даведаліся пра дзяцінства паэта, апаленае вайной, нарыс Тамары Красновай-Гусачэнкі "Буйніцкае поле" расказаў пра абарону Магілёва і пра родных людзей паэтэсы, якія там загінулі, асобныя эпізоды з кнігі Барыса Беляжэнкі "Дарога Бачэйкава-Бешанковічы" нагадалі пра трагічны лёс дзяцей і дарослых, нашых землякоў, ураджэнцаў Бешанковіцкага краю, апавяданне "Бельчонок" Андрэя Герашчанка ўсхвалявала вучняў і надоўга засталося ў іх памяці. Напрыканцы мерапрыемства дзеці намалявалі малюнкі да Дня Перамогі.